Генштаб УСУ скароціць 60% персаналу
11- 24.05.2024, 21:29
- 7,870

Частку скіруе на фронт.
Генеральны штаб Узброеных сілаў Украіны (УСУ) скароціць штатную колькасць на 60%, паведаміў кіраўнік Галоўнай управы абароннага планавання Генштаба Яўген Астранскі, паведамляе прэс-служба Генштаба УСУ.
«За кошт вызваленага асабовага складу плануецца даўкамплектаваць органы кіравання аператыўнага і тактычнага ўзроўняў, а таксама баявыя часткі. Гэта, у сваю чаргу, дазволіць ажыццяўляць ратацыі падраздзяленняў, якія доўга выконваюць баявыя заданні ў зоне баявых дзеянняў», – сказаў ён і дадаў, што падчас баявых дзеянняў «павінны ўзмацняцца тыя структуры, якія непасрэдна ажыццяўляюць кіраванне групоўкамі войскаў».
Астранскі расказаў, што скарачэнне праводзіцца пасля функцыянальнага абследавання ў Генштабе, паводле вынікаў якога пастанавілі правесці расфармаванне і аптымізацыю некаторых структурных падраздзяленняў і арганізаваць новыя.