26 чэрвеня 2024, Серада, 10:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байцы УСУ затрафеілі найноўшы расейскі танк Т-90 «Прарыў 3»

8
Байцы УСУ затрафеілі найноўшы расейскі танк Т-90 «Прарыў 3»

Аперацыя працягвалася некалькі месяцаў.

Ваяры 225 асобнага штурмавага батальёна УСУ змаглі захапіць найноўшы расейскі танк Т-90 «Прарыў 3».

Як паведамілі ў прэс-службе брыгады, падбіты танк удалося забраць толькі з шостай спробы.

Адцягнуць «трафей» з поля бою ўкраінскія вайскоўцы спрабавалі цягам чатырох месяцаў, адзначылі ў батальёне. Для правядзення аперацыі прыцягваліся мінамётчыкі, пяхотнікі, сувязісты, танкісты, аператары дронаў.

Іншыя падраздзяленні распачалі 12 спроб на працягу васьмі месяцаў, каб вывезці Т-90 "Прарыў 3", але яны не мелі поспеху. Танк перадалі для даследаванняў у Галоўную ўправу выведкі Мінабароны. Ён нядрэнна захаваўся і меў толькі дзюру ў рухавіку.

Т-90М - што вядома аб «Прарыве 3»

Танк Т-90М – найноўшая мадыфікацыя Т-90, выпушчаная ў колькасці блізу ста адзінак. Расейцы замянілі старую вежу на новы баявы модуль, устанавілі мадэрнізаваную гармату, кіраваную зенітную ўстаноўку, палепшаную сістэму тушэння агню.

Ён абсталяваны аўтаматычнай сістэмай пераключэння перадач, абсталяваны прыборам начнога бачання і камерай задняга віду.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках