26 чэрвеня 2024, Серада, 10:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Махляры пачалі тэлефанаваць беларускім пенсіянерам паводле новай схемы

8
Махляры пачалі тэлефанаваць беларускім пенсіянерам паводле новай схемы

Як не трапіць на падман?

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны папярэдзіла пра новую ашуканскую схему, звязаную з абнаўленнем праграмы «ФСАН» і «нявыплатай пенсій». Чаго не варта рабіць, установа расказала у сваім тэлеграм-канале.

Паводле звестак установы, ашуканцы пачалі тэлефанаваць грамадзянам пад выглядам супрацоўнікаў ФСАН з прапановай «паслуг абнаўлення мабільнай праграмы» Міністэрства.

Зламыснікі пагражалі нявыплатай пенсій тым, хто не «абновіць» праграму. Для гэтага яны рэкамендавалі спампаваць іншую праграму на тэлефон.

«Выплата пенсій не залежыць ад наяўнасці на вашым мабільным тэлефоне праграмы “ФСАН”. Не ўстанаўлівайце незнаёмыя праграмы на мабільны тэлефон, тым больш на званок незнаёмцаў, кім бы яны ні назваліся!» – папярэдзілі ў Мінпрацы.

Таксама спецыялісты ўстановы нагадалі, што мабільная праграма «ФСАН» абнаўляецца праз кнопку, размешчаную ў раздзеле «Настройкі / Пра праграму».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках