26 чэрвеня 2024, Серада, 10:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гіганцкі скандал у РФ: Злітыя таемныя дакументы пра рэзідэнцыю Пуціна ў Нова-Агарове

6
Гіганцкі скандал у РФ: Злітыя таемныя дакументы пра рэзідэнцыю Пуціна ў Нова-Агарове

Яна ўважаецца за адзін з самых засакрэчаных аб'ектаў Расеі.

ФСА Расеі «праз поўны ідыятызм» трапіла ў гіганцкі скандал. Служба выпадкова раскрыла ўсе таямніцы рэзідэнцыі Пуціна ў Нова-Агарове («Аб'ект 53»). Гэта месца, дзе ён жыве, праводзіць нарады Рады бяспекі і г.д., піша расейскі Telegram-канал ВЧК-ОГПУ.

«За крадзеж сродкаў, вылучаных на рэканструкцыю гэтай рэзідэнцыі, асуджаная група супрацоўнікаў ФСА і бізнэсмэнаў. Большасць матэрыялаў справы з зразумелых прычынаў была засакрэчаная, асабліва тая частка, дзе падрабязна апісваюцца “вантробы” Аб'екта 53. Аднак СКР і ФСА пастанавілі яшчэ падаць да абвінавачаных і грамадзянскі пазоў. І сюрпрыз… Без усялякіх грыфаў у грамадзянскую справу трапілі дакументы з крымінальнай справы з апісаннем тых самых “вантробаў” Нова-Агарова, іх спецыфікацыяй, сакрэтамі і г.д. Цяпер матэрыялы ў Масгарсудзе і нават з сайта суда можна спампаваць частку матэрыялаў. Астатняе ў доступе ў самім судзе», – гаворыцца ў адным з паведамленняў пра гэты скандал.

Адзначаецца, што рэзідэнцыя Пуціна ў Нова-Агарове ўважаецца за адзін з самых засакрэчаных аб'ектаў РФ.

«Сама справа была засакрэчаная праз таемнасць “Аб'екта 53”. Менавіта там жыве Пуцін, праводзіць сустрэчы (зробленая копія кабінета ў Крамлі), там праходзяць нарады Рады бяспекі, можа знаходзіцца бункер і г.д… З сакрэтнай дакументацыі можна даведацца, што ў памяшканнях, так бы мовіць, для персаналу, пастаянна вартуюць: 111 ахоўнікаў. Ахоўнікі вартуюць у чатыры змены 2 гадзіны кожная. Для ахоўнікаў з ФСА проста на тэрыторыі, дзе жыве Пуцін абсталяваны цір са стралковай галерэяй даўжынёй 50 м, памяшканнем для чысткі зброі», – адзначаецца ў іншым паведамленні.

Таксама ўказваецца, што ў пакоях, дзе прымаюць ежу абслуга і ахова Пуціна, увесь час вартуе ахова з чатырох чалавек, «мабыць, сочыць, каб іх усіх не атруцілі».

«Таксама проста ў Нова-Агарове размешчаны кіналагічны гадавальнік. Крыніцы ВЧК-ОГПУ, кажуць, што ў яго падвойнае прызначэнне. Апроч службовых сабак, там знаходзяцца і сабакі, падораныя Пуціну, у тым ліку кіраўнікамі іншых дзяржаваў», – гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках