26 чэрвеня 2024, Серада, 10:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў: Ганс-Георг Вік быў актыўным будаўніком рэжыму Лукашэнкі

Андрэй Саннікаў: Ганс-Георг Вік быў актыўным будаўніком рэжыму Лукашэнкі

Менавіта ён заклаў асновы міжнароднага прызнання дыктатара.

Лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў адрэагаваў у «Фэйсбуку» на смерць былога нямецкага дыпламата, экс-кіраўніка місіі АБСЕ ў Менску Ганса-Георга Віка:

- Пайшла значная фігура беларускай палітычнай сцэны. Менавіта беларускай, таму што найважнейшы перыяд на вылеце яго міжнароднай кар'еры быў звязаны з Беларуссю.

Многія станоўча ацэньваюць яго працу ў Беларусі ў якасці кіраўніка кансультатыўна-назіральнай місіі АБСЕ ў 1998-2001 гг. маўляў, стараўся, але нічога не змог зрабіць супраць зверскага рэжыму.

У мяне іншае меркаванне.

Ганс-Георг Вік быў актыўным будаўніком гэтага рэжыму.

Менавіта ён заклаў асновы міжнароднага прызнання Лукашэнкі, нягледзячы на відавочныя злачынствы рэжыму.

Ён актыўна разбураў любыя спробы абʼяднання і ўзгодненых дзеянняў апазіцыі.

Ён праводзіў у Беларусі інтарэсы Нямеччыны і Расеі, але ніяк не Беларусі.

Ён умела садзейнічаў утойванню палітычных забойстваў 1999-2000 гг.

Пасля Вік дастаткова прынцыпова крытыкаваў рэжым Лукашэнкі і ягоную дзейнасць, але ўжо не маючы магчымасці на штосьці ўплываць.

Так сотні былых дыпламатаў і палітыкаў раптам уцямліваюць пасля завяршэння сваёй карʼеры, падчас якой яны рабілі ўсё, каб Лукашэнку было добра, а Беларусі дрэнна.

Гэта не скончылася і дагэтуль.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках