24 лiпеня 2024, Серада, 2:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супраць Змітра Дашкевіча распачалі яшчэ адну крымінальную справу

11
Супраць Змітра Дашкевіча распачалі яшчэ адну крымінальную справу

Палітвязню пагражае яшчэ два гады турмы.

Супраць палітвязня Змітра Дашкевіча распачалі яшчэ адну крымінальную справу. Пра гэта паведаміла ў «Фэйсбуку» жонка Змітра Наста Дашкевіч. З ейных слоў, гэтым разам размова ідзе аб ч.2 арт.411 Крымінальнага кодэксу «Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы». Санкцыя артыкула прадугледжвае да двух гадоў пазбаўлення волі.

Змітра Дашкевіча ў 2022 годзе прысудзілі да 1,5 года калоніі паводле артыкула 342 КК. Ён павінен быў выйсці на волю ў ліпені 2023 года, але супраць яго распачалі новую крымінальную справу паводле артыкула аб непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі калоніі (арт. 411 ч. 1 КК). У кастрычніку 2023 года Зміцер быў прысуджаны яшчэ да года калоніі. Ад адбывае пакаранне ў калоніі №14 у Навасадах.

У пачатку траўня, за два месяцы да вызвалення, стала вядома, што супраць яго распачалі новую крымінальную справу – паводле артыкула 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках