26 чэрвеня 2024, Серада, 12:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Расея збірае яшчэ адну групоўку войскаў каля мяжы Украіны

62
Зяленскі: Расея збірае яшчэ адну групоўку войскаў каля мяжы Украіны
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Прэзідэнт Украіны назваў месца верагоднага ўварвання.

Расея збірае яшчэ адну групоўку войскаў ля мяжы з Украінай. Акупанты рыхтуюць наступ за 90 кіламетраў на паўночны захад ад Харкава.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага падчас звароту да лідараў свету.

Кіраўнік украінскай дзяржавы запісаў зварот у разбуранай друкарні ў Харкаве, якую на днях атакавалі расейцаў. Гэта было адно з найбуйнейшых у Еўропе паліграфічных прадпрыемстваў.

«Літаральна цяпер, гэтымі днямі, мы абараняемся за 60 кіламетраў на паўночны ўсход ад гэтага месца ад чарговай спробы расейскага наступу», – сказаў прэзідэнт Украіны.

Зяленскі заявіў, што расейцы збіраюць іншую групоўку войскаў у мяжы з Украінай, каб пачаць наступ.

«Расея рыхтуецца да спробы наступальных дзеянняў і за 90 кіламетраў адсюль на паўночны захад (ад Харкава, – рэд.) – ля нашай мяжы збіраецца яшчэ адна групоўка войскаў. Той, хто ўсё гэта робіць, не хоча міру», – падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках