26 чэрвеня 2024, Серада, 12:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акупант застрэліў свайго таварыша пасля атакі дрона

10
Акупант застрэліў свайго таварыша пасля атакі дрона

Відэа патрапіла ў сетку.

Вайсковец войска РФ даказаў прапагандаваную Крамлём фразу пра «сваіх не кідаем». Падчас нападу ўкраінскага дрона ён не кінуў свайго параненага таварыша, а «дапамог» яму хутчэй памерці.

Так, акупант проста расстраляў калегу і ўцёк. Ягоныя дзеянні «вачыма» іншага БПЛА зафіксавалі на камеру ваяры УСУ, відэа апублікаваў у Telegram-канале грамадскі актывіст Сяргей Сцерненка.

«Кац*п застрэліў свайго параненага таварыша замест таго, каб прапанаваць дапамогу», – гаворыцца ў подпісе да кадраў.

Ён удакладніў, што атаку на сховішча акупантаў зладзілі байцы роты ўдарных БПАК 28-й АМБр імя Рыцараў Зімовага Паходу. Абаронцы закідалі яго дронамі-камікадзэ, знішчаючы жывую сілу ворага.

Адзін з дронаў заляцеў у нагу расейскаму вайскоўцу, які хаваўся за сцяной разбуранага дома. Побач з ім знаходзіўся таварыш, які, аднак, не стаў яго ратаваць, а прыстрэліў.

Потым расеец пачаў бегчы, але, магчыма, неўзабаве і сам рушыў услед за забітым паплечнікам, бо як толькі ён заскочыў у пасадку, яго дагнаў яшчэ адзін дрон-камікадзэ.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках