26 чэрвеня 2024, Серада, 12:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Растове-на-Доне сухагруз рэзнуўся ў пралёт чыгуначнага моста

4
У Растове-на-Доне сухагруз рэзнуўся ў пралёт чыгуначнага моста

Па гэтым мосце ідуць пастаўкі вайсковых грузаў для акупантаў у Крыме.

У расейскім Растове сухагруз праз няспраўнасць рэзнуўся ў пралёт разводнага чыгуначнага моста праз раку Дон. У выніку няўдалага «прыпынку» ў судна знесла рубку і хадавы масток.

Як паведамляюць расейскія паблікі, аварыя здарылася з сухагрузам Zelenga і чыгуначным мостам, важным для лагістыкі акупантаў у Крыме.

Са слоў сведкаў, сухагруз Zelenga з невядомай прычыны, замест таго, каб рухацца па сярэдзіне ракі, патрапіў на плыткаводдзе, пасля чаго рэзнуўся ў развадны мост.

Папярэдне, цеплаход страціў кіраванне праз няспраўнасць рухавіка. У выніку аварыі на сухагрузе былі змятыя капітанскі масток і рубка. Інфармацыі аб пацярпелых пакуль няма.

Як адзначае дарадца мэра Марыупаля Пётр Андрушчанка, менавіта гэты мост актыўна завязаны на лагістыцы ў Крыме. Канешне, акупанты не выкарыстоўваюць яго для цывільнага насельніцтва.

«У кожным выпадку, сёння без чыгункі. І мінус судна гандлёвага флоту расейцаў», – падсумаваў наступствы рачнога ДТЗ у Растове Андрушчанка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках