26 чэрвеня 2024, Серада, 12:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ерка Эстоніі расказала аб спробе Пуціна перашкодзіць ёй стаць генеральнай сакратаркай NATO

4
Прэм'ерка Эстоніі расказала аб спробе Пуціна перашкодзіць ёй стаць генеральнай сакратаркай NATO
КАЕ КАЛАС

Новага генеральнага сакратара NATO павінны абраць у ліпені.

Расейскі дыктатар Пуцін спрабаваў перашкодзіць прэм'ер-міністарцы Эстоніі Кае Калас стаць генеральнай сакратаркай NATO. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на швэдскае выданне Svenska Dagbladet.

Са слоў Калас, часткай гэтай перашкоды было абвяшчэнне яе ў вышук расейскімі сілавікамі. У гэтым годзе РФ абвясціла ў вышук некалькі дзясяткаў еўрапейскіх чыноўнікаў, у тым ліку Калас і дзяржсакратара Эстоніі Таймара Петэркопа.

На ейную думку, такім чынам Крэмль хацеў паказаць, што Эстонія несапраўдная краіна, у якой дзейнічаюць расейскія законы, а таксама тое, што сама Калас з'яўляецца «антырасейскім правакатарам».

«Аб'ява аб вышуку таксама стала сігналам для маіх еўрапейскіх калег. Калі мы гаворым пра розныя пасады на еўрапейскім узроўні ці ў NATO, галоўны аргумент супраць мяне ў тым, што я – антырасейскі правакатар. Таму яны і ўнеслі мяне ў гэты спіс, каб даць зразумець, што я іх правакую», - патлумачыла яна.

Змена генеральнага сакратара NATO

Сёлета заканчваецца тэрмін Енса Столтэнбэрга на пасадзе генеральнага сакратара NATO, а таму краінам-сябрам альянсу давядзецца выбраць яго пераемніка. Цяпер "барацьба" фактычна ідзе паміж прэм'ерам Нідэрландаў Маркам Рутэ і прэзідэнтам Румыніі Клаўсам Ёханісам.

У лістападзе 2023 года аб жаданні стаць генеральным сакратаром NATO заяўляла і эстонская прэм'ерка Калас. Таксама на пасаду прэтэндаваў тагачасны міністр замежных спраў Латвіі Крыш'яніс Карыньш.

Новага генеральнага сакратара NATO павінны абраць на саміце альянсу ў Вашынгтоне, які пройдзе ў ліпені.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках