26 чэрвеня 2024, Серада, 15:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі дрон атакаваў рэдкую расейскую РЛС у Арэнбуржскай вобласці

9
Украінскі дрон атакаваў рэдкую расейскую РЛС у Арэнбуржскай вобласці

БПЛА праляцеў больш за 1800 кіламетраў - гэта новы рэкорд.

Дрон Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны 26 траўня атакаваў радыёлакацыйную станцыю далёкага выяўлення цэляў «Варонеж М», размешчаную ў горадзе Орск Арэнбуржскай вобласці РФ.

Пра гэта паведаміў суразмоўца «Украінскай праўды» ў Галоўнай управе выведкі Мінабароны Украіны.

«Украінскі беспілотнік пераадолеў адлегласць больш за 1800 кіламетраў да аб'екта супраціўніка, усталяваўшы новы рэкорд дыяпазону паразы для дронаў-камікадзэ».

Наступствы знішчэння ўдакладняюцца.

Расейскія паблікі пісалі, што пад Орскам «упаў БПЛА», а мэтай беспілотніка, «магчыма, быў вайсковы аб'ект».

Раней найбольш аддаленай мэтай, атакаванай украінскімі беспілотнікамі, быў аб'ект у горадзе Салават рэспублікі Башкартастан РФ, размешчаны на 140 кіламетраў бліжэй да ўкраінскай мяжы ў параўнанні з Орскам.

Даведка: «Варонежы М» з'яўляюцца складовай часткай сямейства расейскіх стацыянарных надгарызонтных радыёлакацыйных станцый вялікай далёкасці. Яны прызначаны для выяўлення касмічных і аэрадынамічных аб'ектаў балістычных і крылатых ракет. Гэтая РЛС працуе ў метровым дыяпазоне хваль і мае далёкасць выяўлення цэляў да 6000 км.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках