26 чэрвеня 2024, Серада, 15:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Сцяг табе ў рукі»: у беларускім веславанні усчаўся скандал

3
«Сцяг табе ў рукі»: у беларускім веславанні усчаўся скандал

Вядомы байдарачнік успаў на трэнера, а той адказаў.

Вядомы байдарачнік, прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы Алег Юрэня выказаў незадаволенасць метадамі працы галоўнага трэнера мужчынскай каманды Уладзіміра Шантаровіча. Той таксама не стаў маўчаць.

Як піша “Зеркало”, 22 траўня Юрэня, які заваяваў ліцэнзію на Гульні ў Парыж, выказаўся пра свае алімпійскія перспектывы так:

- Усе спартоўцы на Алімпіядзе будуць у плюс-мінус аднолькавай форме. Усе будуць вартыя залатых медалёў. Я ведаю, як рыхтавацца, але, на жаль, з тымі парадкамі, якія існуюць зараз, гэта немагчыма. Ён [Шантаровіч] часта кажа, што мы жывём "паводле Канстытуцыі", але з агаворкай "як скажа старшы трэнер". Спадзяюся, мы знойдзем кампраміс і пачнём мэтанакіравана рыхтавацца да Алімпійскіх гульняў. І змагацца за медалі.

Паводле слоў Шантаровіча, з імем якога звязаны шматгадовыя поспехі каманды ў веславанні на байдарках і каноэ, здабытая ліцэнзія не імянная. То бок, не факт, што менавіта Юрэня паедзе на сваю трэцюю Алімпіяду.

“Гэтая квота не імянная. Алег саступіў на "Гульнях добрай волі" іншаму нашаму спартоўцу. Выходзь, даказвай, дасягай выніку. Ён гаворыць аб тым, што гэта Шантаровіч прыдумаў. Гэта не я прыдумаў, пра гэта сказаў яму ў аэрапорце. Гартай дакументы, выходзь, перамагай. Сцяг табе ў рукі і працуй далей. Усе павінны выканаць этапы адбору, апошні з іх - чэмпіянат Беларусі, дзе ўсё і вызначыцца ў пачатку ліпеня”, - заявіў трэнер.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках