26 чэрвеня 2024, Серада, 15:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары суседняй з Беларуссю краіны мелі значны ўплыў на эканоміку Ірландыі

2
Жыхары суседняй з Беларуссю краіны мелі значны ўплыў на эканоміку Ірландыі

Сёння яны найбуйнейшая нацыянальная меншасць у гэтай краіне.

У Ірландыі пражывае 120 тысяч палякаў, а за 20 гадоў сяброўства Польшчы ў ЕЗ іх былі сотні тысяч, заявіў дзяржаўны міністр Ірландыі Дара Калеры, які адказвае за прасоўванне замежнага гандлю і лічбавы парадак дня.

Ён таксама зазначыў, што палякі працуюць у асноўным у галінах новых тэхналогій і лічбавых паслуг, паведамляе tvn24.pl.

- У Ірландыі пражывае 120 тысяч палякаў. За апошнія 20 гадоў (з моманту ўступлення Польшчы ў ЕЗ) у краіне былі сотні тысяч палякаў, якія жывуць і працуюць у Ірландыі. Мы вельмі, вельмі ўдзячныя за тое, што яны зрабілі для Ірландыі, - сказаў Калеры.

- Палякі асталяваліся ва ўсіх сектарах не толькі эканомікі, але і ірландскага грамадства і ўносяць свой уклад у кожную частку нашага жыцця, - сказаў Каліры.

На ягоную думку, польска-ірландскія дачыненні неверагодна змяніліся да ўступлення Польшчы ў Еўрапейскі звяз.

- Мы знаходзімся ў Еўрапейскім Звязе 51 год, а палякі - 20 гадоў, таму замест таго, каб быць краінамі ў Еўропе, мы сталі суайчыннікамі ўнутры ЕЗ. Замест таго, каб канкурыраваць, мы атрымалі магчымасці эканамічнага і сацыяльнага развіцця, якімі мы дзелімся. Гэта была таксама магчымасць пашырыць кругагляд - з аднаго боку, для палякаў, якія пражываюць у Ірландыі, але і ў той жа час для ірландцаў, якія пражываюць у Польшчы або выкарыстоўваюць існыя ў Польшчы магчымасці, - заявіў ён.

Эканамічныя сувязі Ірландыі і Польшчы

Падчас свайго першага візіту ў Польшчу ў 2023 годзе міністр прызнаў, што ён станоўча здзіўлены колькасцю палякаў, у якіх ёсць дзеці, якія нарадзіліся ў Ірландыі, але якія з іх вярнуліся ў Польшчу. Ён падкрэсліў, што стасункі паміж Ірландыяй і Польшчай, ірландцамі і палякамі, вельмі моцныя менавіта праз мяшаныя польска-ірландскія сем'і.

Паводле звестак, прадстаўленых ірландскім урадавым агенцтвам Enterprise Ireland, палякі складаюць блізу 2,5 адсоткі ад усяго насельніцтва Ірландыі і, такім чынам, з'яўляюцца найбуйнейшай нацыянальнай меншасцю краіны.

У паведамленні агенцтва таксама зазначаецца, што ў 2023 годзе аб'ём тавараабарачэння паміж Польшчай і Ірландыяй склаў 3 мільярды еўраў. Кошт абмену паслугамі ў 2022 годзе дасягнуў 4,6 млрд еўраў, што на 40%. больш у параўнанні з папярэднімі гадамі.

Падлічана, што блізу 230 кампаній з Ірландыі экспартуюць свае тавары ў Польшчу, а больш за 60 кампаній маюць свае філіялы ў Польшчы, у якіх агулам працуе 12 000 працаўнікоў. На думку ірландскага ўрада, сёлета можа быць яшчэ адзін рэкорд у кошце гандлю паміж Польшчай і Ірландыяй.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках