26 чэрвеня 2024, Серада, 15:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«80% башкір падтрымліваюць ідэю незалежнасці»

11
«80% башкір падтрымліваюць ідэю незалежнасці»

Ці паўстане Башкартастан?

Кіраўнік камітэта Башкірскага нацыянальнага руху за мяжой Руслан Габасаў у інтэрв'ю NV распавёў, што поўнамаштабнае ўварванне Расеі ва Украіну ўзмацніла імкненне да незалежнасці ў Башкартастане.

Пасля пачатку вялікай вайны грамадства ў Башкортастане раскалолася: многія людзі, схільныя паддавацца расейскай прапагандзе, паверылі ў нацызм ва Украіне, і, у той жа час, у пратэстнай частцы грамадства з'явілася больш прыхільнікаў выхаду рэспублікі з РФ, якія раней гатовы былі задаволіцца пашыранымі паўнамоцтвамі ў складзе Расеі.

«Калі яшчэ два гады таму, башкірскі народ словы аб незалежнасці ўспрымаў скептычна, смяяліся, не верылі, то сёння дастаткова вялікая колькасць людзей пераходзіць на наш бок і мяркуе, што толькі незалежнасць выратуе народ. Сярод іх шмат дзеячаў культуры і навукі. Яны не могуць казаць пра сваю пазіцыю адкрыта, але ў індывідуальных размовах падтрымліваюць ідэю незалежнасці», - адзначыў башкірскі актывіст.

Паводле ягоных слоў, гэта дае добрыя перспектывы, паколькі прыхільнікі незалежнасці Башкартастана маюць апору ўнутры народа.

«Калі браць башкір, то прыкладна 80% падтрымліваюць ідэю незалежнасці Башкартастана, сярод татараў - блізу паловы станоўча ставяцца. Што тычыцца расейцаў, то, вядома, больш за 80% не падтрымліваюць ідэю незалежнага Башкартастана. Таму сітуацыя неадназначная», - сказаў Габасаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках