26 чэрвеня 2024, Серада, 15:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Работнікаў сферы ЖКГ хочуць «прасунуць» у чарзе на арэнднае жыллё

3
Работнікаў сферы ЖКГ хочуць «прасунуць» у чарзе на арэнднае жыллё

Менчукі ўзнялі балючае пытанне.

Праца ў сістэме ЖКГ ніколі не была прэстыжнай і грашовай. Але шмат гадоў таму яна давала магчымасць абзавесціся дахам над галавой, а потым і ўласным жыллём: адпрацаваў дворнікам з дзясятак гадоў - аформіў на сябе службовую кватэру. Аднак ужо на нашым веку гэтая опцыя вычарпала сябе. А жыллёвае пытанне засталося, адзначае «Онлайнер».

Прычым даволі востра - з заробкам камунальніка на кватэру будзеш збіраць вельмі доўга. Балючую тэму супрацоўнікі ЖКГ днямі абмеркавалі з намеснікам старшыні Менгарвыканкама Алегам Корзунам.

Менчукі, якія прыйшлі на сустрэчу, паскардзіліся на нятачу метраў: бацькам даводзіцца жыць у адным пакоі інтэрната разам з дарослымі дзецьмі. Тут бы хоць мець магчымасць на арэндную кватэру прэтэндаваць…

Генеральная дырэктарка Менскай гарадской жыллёвай гаспадаркі Марына Тоўсцік падкрэсліла, што гэтае пытанне для сістэмы ЖКГ стаіць востра на працягу апошніх дзесяцігоддзяў. Цяпер аб'яднанне сфармулявала і накіравала ў міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі зварот з просьбай унесці змены ў шэраг нарматыўных прававых дакументаў.

МДЖГ прапануе ўключыць работнікаў сістэмы ЖКГ у спіс грамадзян, якія маюць першачарговае права на атрыманне арэнднага жылля.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках