26 чэрвеня 2024, Серада, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Беларусь насоўваецца пыльная віхура

4
На Беларусь насоўваецца пыльная віхура

Даляціць да нас з прыкаспійскіх стэпаў і пустыняў чатырох краін.

Сіноптыкі папярэдзілі, што да вечара аўторка, 28 траўня, Беларусь накрые пыл, які даляціць да нас з прыкаспійскіх стэпаў і пустыняў чатырох краін - Казахстана, Узбекістана, Туркменістана і Расеі, піша telegraf.news.

Чакаецца, што самыя высокія канцэнтрацыі пустыннага пылу будуць назірацца ў паўднёвых і паўднёва-заходніх раёнах Беларусі на вышынях 500-1500 метраў у ноч з 28 на 29 траўня. Аднак сіноптыкі тэматычнага канала аб надвор'і Nadvorie супакоілі, што "пыл ні на што не паўплывае". На думку спецыялістаў, максімум, што ён можа прынесці, дык гэта прыгожыя світанкі і заходы.

Сіноптык Дзмітры Рабаў, у сваю чаргу, расказаў, што на гэтым тыдні ў Рэспубліцы будзе па-сапраўднаму цёпла. З яго слоў, слупок тэрмометра агулам падымецца на 5°C вышэй за норму, а навальнічная актыўнасць, якая здзіўляла беларусаў на мінулым тыдні магутнымі ліўнямі, пакуль не сціхне.

«У большасці дзён без хуткаплынных навальнічных дажджоў не абыдзецца. Праўда, працэс гэты даволі лакальны: дзесьці ліўні, навальніцы, а дзесьці толькі аддаленыя грымоты нагадаюць пра бурлівыя ў атмасферы працэсы», — адзначыў Дзмітрый Рабаў.

Бліжэй да сярэдзіны наступнага тыдня, паводле прагнозу сіноптыка, малаактыўныя атмасферныя франты, якія ідуць з паўднёвага захаду Еўропы, могуць прынесці ў Беларусь новую порцыю дажджоў з навальніцамі. Аднак на тэмпературы гэта істотна не адаб'ецца: уначы ў сераду, 29 траўня, спецыяліст паабяцаў ад +9°C да +14°C, удзень - да +25°C.

Імавернасць навальніц па ўсёй краіне, са слоў Рабава, узрасце ў другой палове тыдня. Начныя тэмпературы пры гэтым застануцца на летнім узроўні - у дыяпазоне +10°C...+15°C, а вось днём ужо не так горача - у чацвер, 30 траўня, ад +18°C да +23°C, у пятніцу, 31 траўня, ад +19°C да +23°C.

Першыя дні лета, як заявіў Рабаў, таксама пройдуць пад уплывам паўднёвых малаактыўных атмасферных франтоў, з кароткачасовымі дажджамі, навальніцамі, ранішнімі туманамі, якія могуць зніжаць бачнасць на дарогах да паўкіламетра. Паводле папярэдніх звестак, начная тэмпература ў наступныя выходныя, 1 і 2 чэрвеня, будзе ад +10°C да +15°C, а максімальная дзённая - да +25°C.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках