26 чэрвеня 2024, Серада, 15:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крымскі мост трэба адправіць пад ваду: колькі для гэтага трэба ATACMS

15
Крымскі мост трэба адправіць пад ваду: колькі для гэтага трэба ATACMS

Аналіз палкоўніка УСУ.

Украіна можа знішчыць Крымскі мост, калі будзе мець не менш за 200 ракет ATACMS. Пры гэтым трэба нейтралізаваць расейскую СПА і тапіць кожнае судна, якое будзе накіроўвацца на рамонт моста. Пра гэта ў інтэрв'ю «Главреду» распавёў палкоўнік УСУ, вайсковы аналітык Пётр Чэрнік.

«Я не ведаю, што будзе з Крымскім мостам, але ўпэўнены, што яго трэба апусціць пад ваду. Чаму яго не знішчаюць менавіта зараз? Таму што дзеянні, якія могуць быць накіраваныя на яго знішчэнне, не прывядуць да патрэбнага эфекту», - растлумачыў ён.

Чэрнік адзначыў, што траплянне адной ракеты ATACMS у Крымскі мост не прывядзе да жаданых вынікаў. За некалькі тыдняў акупанты адрамантуюць такое пашкоджанне, таму няма неабходнасці выкарыстоўваць ракету коштам 1,5 млн даляраў.

«Крымскі мост - вялікае збудаванне даўжынёй 18 км, і, каб яго разбурыць і зрабіць цалкам непрыдатным да эксплуатацыі, трэба разбіць некалькі секцый моста, 300-400 метраў. Каб разбіць 300-400 метраў, трэба выкарыстоўваць 70-80 ракет ATACMS і Storm Shadow у змешаным цыкле», - сказаў палкоўнік УСУ.

З яго слоў, таксама абавязкова трэба ажыццявіць атаку сотняй беспілотнікаў, каб нейтралізаваць зенітна-ракетнае прыкрыццё. Чэрнік адзначыў, што самае галоўнае - тапіць кожную баржу, якая будзе накіроўвацца на рамонт моста.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках