26 чэрвеня 2024, Серада, 15:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папулярная ў беларусаў курортная краіна запускае візы лічбавых качэўнікаў

6
Папулярная ў беларусаў курортная краіна запускае візы лічбавых качэўнікаў

Хто і як яе можа атрымаць?

Турцыя запускае візы лічбавых качэўнікаў. У якасці намадаў хочуць бачыць людзей ва ўзросце ад 21 да 55 гадоў, якія зарабляюць 3000 даляраў на месяц ці 36 тысяч даляраў за год, піша тэлеграм-канал Dzik Pic.

Для атрымання турэцкай візы лічбавага качэўніка заяўніку трэба зарэгістравацца на партале, загрузіць свае дакументы аб рабоце, даходзе і адукацыі. Калі гэтага дастаткова, прэтэндэнту даюць лічбавы сертыфікат ідэнтыфікацыі качэўніка. З ім можна будзе падацца на візу ў візавым цэнтры ці консульстве Турцыі. Ці, калі вы ўжо ў Турцыі, падаць заяву на атрыманне дазволу на жыхарства онлайн.

У планах ва ўрада яшчэ спецыяльная тэхвіза (Turkiye Tech Visa) для стартапаў і талентаў. Ужо запушчаны спецыяльны партал, дзе можна пакінуць заяўку. Але дакладныя патрабаванні пакуль не зразумелыя.

Вядома толькі, што з гэтай візай абяцаюць дазвол на працу на тры гады, спрошчаны працэс атрымання дазволу на жыхарства для сям'і і вызваленне ад некаторых падаткаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках