26 чэрвеня 2024, Серада, 15:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі генерал Папоў адрэагаваў усмешкай на другую адмову вызваліць яго з СІЗА

16
Расейскі генерал Папоў адрэагаваў усмешкай на другую адмову вызваліць яго з СІЗА
ІВАН ПАПОЎ
ФОТА: ПРЭС-СЛУЖБА МІНІСТЭРСТВА АБАРОНЫ РАСЕЙСКАЙ ФЕДЭРАЦЫІ

Былы камандуючы 58-й арміяй РФ таксама падняў сціснуты кулак як сімвал захоўваць баявы дух.

Былы камандуючы 58-й арміяй генерал Іван Папоў, арыштаваны паводле справы аб махлярстве на больш за 130 млн руб пры куплі металаканструкцый, не здзівіўся другой адмове суда вызваліць яго з-пад варты.

На відэа генерал, які зняты пасля абвяшчэння выраку суда і падчас выхаду ўдзельнікаў закрытага судовага працэсу з залы, усміхаецца і паднімае сціснуты кулак як сімвал захоўваць баявы дух.

235-ы гарнізонны вайсковы суд другі раз адмовіўся вызваліць Папова са следчага ізалятара. У мінулую пятніцу з такой просьбай звярталася абарона генерала. Да першай адмовы ён таксама паставіўся з іроніяй, адзначыўшы, што «бывала і горш».

У панядзелак разглядалася хадайніцтва следства, якое прапаноўвала адпусціць затрыманага пад хатні арышт «з улікам характарызуючых фігуранта крымінальнай справы звестак, а таксама іншых абставінаў, устаноўленых падчас расследаванняў».

Паводле версіі следства, Папоў датычны да крадзяжу больш за 1,7 тысячы т вырабаў металапракату агульным коштам 130 млн руб у 2023 годзе. Будматэрыялы былі закупленыя вайскова-грамадзянскай адміністрацый Запарожскай вобласці ў парадку надання гуманітарнай дапамогі.

Папоў быў прызначаны камандуючым 58-й агульнавайсковай арміяй, якая адказвала за запарожскі кірунак, пасля пачатку вайны РФ ва Украіне. У ліпені 2023 года дэпутат Дзярждумы РФ Андрэй Гурулёў апублікаваў аўдыёзварот генерала да вайскоўцаў, у якім той казаў аб «складанай сітуацыі са старэйшым начальствам». Папоў давёў да ведама кіраўніцтва пра адсутнасць сродкаў контрбатарэйнай барацьбы і станцый артылерыйскай выведкі, а таксама пра «масавую гібель і калецтвы» салдат, пасля чаго быў адхілены ад пасады «за адзін дзень».

Мінабароны Расеі афіцыйна не каментавала гэтую інфармацыю, у Крамлі не сталі даваць ацэнку сітуацыі, якая склалася.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках