На Байкале знайшлі катэр з памерлымі пасажырамі і стырнавым
11- 27.05.2024, 18:26
- 31,696

Пяць чалавек памерлі ад атручэння.
Целы пяці чалавек знайшлі 26 траўня на катэры ля выспы Тонкай на Байкале, паведамляе Следчы камітэт (СК) у сваім тэлеграм-канале. Усе пяцёра памерлі праз атручэнне чадным газам.
«Паводле папярэдніх звестак, 26 траўня 2024 года на возеры Байкал каля вострава Тонкага на катэры знойдзеныя целы 5 чалавек, якія не падаюць прыкмет жыцця. Смерць кіроўцы судна і пасажыраў наступіла праз атручванне чадным газам», - гаворыцца ў паведамленні.
Крымінальную справу распачалі на падставе ч.3 арт.238 Крымінальнага кодэкса - наданне паслуг, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі. Яна прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да двух гадоў.