26 чэрвеня 2024, Серада, 15:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы раскрылі дэталі праекту для ўзмацнення межаў з Беларуссю

6
У Польшчы раскрылі дэталі праекту для ўзмацнення межаў з Беларуссю

Кошт праекта - $2,54 млрд.

Польшча зоймецца ўмацаваннем мяжы з Расеяй і Беларуссю ў рамках чатырохгадовага праекта «Усходні шчыт», яго прадставіў міністр абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш, паведамляе RMF.

Ён назваў план «найбуйнейшым праектам па ўмацаванні ўсходняй мяжы Польшчы і ўсходняга флангу NATO з 1945 года», які будзе створаны супольна з краінамі Балтыі і дапаможа запаволіць прасоўванне войскаў праціўніка, аблегчыць перамяшчэнне ўласнага войска і абараніць мірнае насельніцтва. Агнявыя пазіцыі і лагістычныя вузлы будуць расцягнутыя на 100 км ад граніцы.

У рамках праекта будуць узведзеныя фартыфікацыйныя ўмацаванні, розныя тыпы загарод, «а таксама самыя сучасныя сістэмы маніторынгу паветранай прасторы па кожным параметры, на ўсякай вышыні». Вайскоўцы таксама падрыхтуюць мясцовасць для стварэння мінных палёў. Самі міны расставяць «толькі тады, калі мы будзем упэўненыя ў непазбежнасці вайны», падкрэсліў начальнік Галоўнага штаба Войска Польскага генерал Веслаў Кукула.

Кошт праекта – 10 млрд злотых ($2,54 млрд). Сродкі на іх плануецца атрымаць не толькі з нацыянальнага бюджэту, але і з еўрапейскіх фондаў дапамогі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках