26 чэрвеня 2024, Серада, 15:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітайскі кот трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса за 10 секундаў

5
Кітайскі кот трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса за 10 секундаў

Што яму давялося для гэтага зрабіць.

Амерыканскі караткашэрсны кот Баа Цзы ўвайшоў у гісторыю, прадэманстраваўшы свае навыкі катання на скейтбордзе, паведаміла Кніга рэкордаў Гінеса.

Кот кітайца Лі Цзянтаа пабіў рэкорд Кнігі Гінэса як самы хуткі кот-скейтбардыст на дыстанцыі 10 м – вынік склаў усяго 12,85 секунды. Ката клічуць Баа Цзы, яму ўсяго год і восем месяцаў.

Ці Цзянтаа – дасведчаны дрэсіроўшчык свойскіх жывёлаў, які першапачаткова займаўся сабакамі.

– Я дрэсірую сабак больш за дзесяць гадоў і дзеля забаўкі пачаў катацца на скейтбордзе са сваім сабакам. Але Баа Цзы вывіў вялікую цікавасць да скейтбордаў, таму я надумаў выхаваць такія паводзіны, – адзначаў Лі. – Баа Цзы любіць, калі я бяру яго з сабой на прыгоды. Дома ён лянівы камячок поўсці, але ў скейт-парку ён іншы кот – упэўнены і смелы, з лёгкасцю прабіраецца скрозь натоўп.

Гэтая ўнікальная сувязь заахвоціла Лі паглыбіцца ў навучанне паводзін катоў. На сёння ён навучыў 13 катоў карыстацца прыбіральняй са змывам. Скейтбордынг заняў больш за ўсё часу – цэлы год навучання.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках