Выбухі ў расейскім Таганрозе: пад удар мог патрапіць важны завод
2- 28.05.2024, 10:31
- 21,642
![Выбухі ў расейскім Таганрозе: пад удар мог патрапіць важны завод](https://i.c97.org/ai/596728/aux-main-1716883754-20240528_berieva_taganrog_360.jpg)
З’явіліся спадарожнікавыя здымкі.
У расейскім Таганрозе 26 траўня маглі атакаваць авіяцыйны рамонтны завод, паведамляе маніторынгавы Telegram-канал "Крымскі вецер" са спасылкай на спадарожнікавыя здымкі.
Удзень 26 траўня ў Таганрозе былі зафіксаваныя пажары ў раёне 325-га авіяцыйнага рамонтнага завода.
Адзначаецца, што асяродкі пажару былі размешчаныя ў раёне ўзлётна-пасадачнай паласы.
У Telegram-канале нагадалі, што ў Таганрозе таксама ёсць авіяцыйны навукова-тэхнічны комплекс імя Берыева, які ў сакавіку ўжо атакавалі беспілотнікамі.