27 лiпеня 2024, Субота, 15:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску пенсіянерка ўклеіла сваё фота ў пасведчанне памерлай сястры, каб бясплатна ездзіць на грамадскім транспарце

16
У Менску пенсіянерка ўклеіла сваё фота ў пасведчанне памерлай сястры, каб бясплатна ездзіць на грамадскім транспарце

Што было далей.

Пенсіянерка з Менска надумала скарыстацца льготамі памерлай сястры і падрабіла пасведчанне інваліда, паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

У пачатку сакавіка ў міліцыю паступіла паведамленне аб затрыманні кантралёрам метрапалітэна 76-гадовай жыхаркі сталіцы. Жанчыну затрымалі праз тое, што яна паказала пасведчанне інваліда, што давала права на бясплатны праезд, якое выклікала падазрэнні. Праверыць дакумент даручылі судовым экспертам.

Судовая тэхнічная экспертыза дакументаў устанавіла, што бланк пасведчання выраблены прадпрыемствам, якое ажыццяўляе вытворчасць прадукцыі гэтага тыпу. Аднак у прадстаўленым дакуменце рабілася замена фотакарткі. Якіх-небудзь іншых змен выяўлена не было.

Пасля пенсіянерка прызналася, што пасведчанне належала яе сястры, якая памерла блізу пяці гадоў таму. Яна надумала скарыстацца яе дакументам і пераклеіла фатаграфіі.

Следчы камітэт распачаў у дачыненні да яе крымінальную справу на падставе ч.1 арт.380 КК (Падробка, выраб, выкарыстанне або збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў).

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках