«Удзельнікі гэтых злачынстваў панясуць пакаранне»
5- 29.05.2024, 10:46
- 7,134
Як узаемадзейнічаюць памежнікі дзвюх дыктатур.
28 траўня пагранічнікі Беларусі і Расеі па савецкай традыцыі святкуюць сваё прафесійнае свята. Кіраўнік расейскай памежнай службы і першы намеснік кіраўніка ФСБ Уладзімір Кулішоў заявіў, што «ўзаемадзеянне з беларускімі калегамі ажыццяўляецца на высокім узроўні». І службы рэжымаў сістэмна абменьваюцца «новымі падыходамі» ў ахове дзяржаўнай мяжы. Чытач сайта Charter97.org выказаў меркаванне, у чым можа палягаць іх супольная праца:
- Хутчэй за ўсё, лукашэнкаўскія памежнікі навучаюць расейскіх калегаў тэрарызаваць суседзяў з ЕЗ мігрантамі. Іх кіраўнік Канстанцін Моластаў (дарэчы, ураджэнец Саратаўскай вобласці) да павышэння ўзначальваў Гарадзенскую пагранічную групу і актыўна ўдзельнічаў у мігранцкім крызісе. А рашысцкія памежнікі навучаюць лукашэнкаўскіх калегаў «фільтрацыйным» мерапрыемствам і выкраданню людзей, якімі яны рэгулярна займаюцца ва Украіне.
Злачынствы памежнікаў дзвюх дыктатур атрымалі заслужаную адзнаку ў свеце, і іх удзельнікі панясуць пакаранне.