На мяжы з Літвой адбыўся сур'ёзны канфлікт
64- 29.05.2024, 11:25
- 54,188
Кіроўца на BMW паклаў народнага дружынніка на асфальт.
27 траўня адбыўся сур'ёзны канфлікт у чарзе на мяжы Беларусі ля памежнага пераходу «Беняконі — Шальчынінкай» з літоўскага боку. Чытачы «АвтоГродна» дзеляцца відэа здарэння.
Відавочцы расказалі, што ў канцы чаргі, паблізу ўезду ў літоўскі пункт пропуску, на дарозе традыцыйна дзяжурылі мужчыны ў святлоадбівальных камізэльках, так званая народная дружына. Гэта людзі, якія таксама чакаюць у чарзе, але дадаткова спрабуюць рэгуляваць у ёй парадак, каб ніхто не аб'язджаў аўтамабілі ў чарзе.
Дарэчы, у чарзе да таго моманту трэба было прастаяць не менш як 43 гадзіны.
Два дні ў чарзе да пунктаў пропуску не задаволілі кіроўцу на прэміяльным BMW XM з літоўскімі нумарнымі знакамі, і ён паехаў да шлагбаўмаў побач з чаргой. Каля пункта пропуску яго сустрэлі мужчыны з «народнай дружыны».
Невядома, пра што ішла размова, але кіроўца BMW не збіраўся затрымлівацца і пачаў рух праз людзей. Некалькі мужчын адышлі ў бок, але адзін з іх стаў упірацца ў капот красовера, а іншы спрабаваў не пусціць аўтамабіль, утрымліваючы яго за дзверы кіроўцы.
У выніку кіроўца BMW XM імкліва паскорыўся, мужчына спераду паспеў адскочыць, а другі пацягнуўся за аўтамабілем і ўпаў на асфальт.
Са слоў відавочцаў, пасля гэтага кіроўца BMW XM кудысьці з'ехаў, вярнуўшыся ў чаргу праз некалькі гадзін, калі ўжо сцямнела, да 11 вечара. На гэты момант на месцы ўжо былі супрацоўнікі літоўскай паліцыі.