Багі з крамлёўскімі прапагандыстамі Коцам і Паддубным наехала на міну ў Ваўчанску
6- 29.05.2024, 11:28
- 14,098
Відэафакт.
Крамлёўскія прапагандысты Аляксандр Коц і Яўген Паддубны выжылі пасля наезду іх багі на міну ў Харкаўскай вобласці.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, відэазапіс, на якім прапагандысты распавядаюць аб непрыемнасці, апублікаваны ў сацсетках. На запісе Коц сцвярджае, што іх транспарт быў атакаваны дронам. Аўтар публікацыі адзначае, што размова ідзе аб наездзе на міну. Так ці інакш, раненні атрымаў толькі аператар, а прапагандысты ацалелі.
«Учора пры выездзе з Ваўчанска ледзь не сталі «двухсотымі» пара расейскіх прапагандонаў, а менавіта Саша Коц і Яўген Паддубны - іх багі наехала на міну. На жаль, багі т.зв. ваенкараў выявілася дыхтоўным і з іх банды быў паранены толькі аператар», - гаворыцца ў каментары да апублікаванага відэа.