26 снежня 2024, Чацвер, 15:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Туск: Польшча вяртае 200-метровую буферную зону на мяжы з Беларуссю

1
Туск: Польшча вяртае 200-метровую буферную зону на мяжы з Беларуссю
ФОТА: KRYSTIAN MAJ/КАНЦЫЛЯРЫЯ ПРЭМ'ЕР-МІНІСТРА ПОЛЬШЧЫ

І накіроўвае новыя падраздзяленні.

Польшча вяртае 200-метровую буферную зону і накіроўвае новыя падраздзяленні на мяжу з Беларуссю. Пра гэта ў Дубічах-Царкоўных заявілі міністр абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш і прэм'ер-міністр Дональд Туск.

«Сёння рэкамендавалі нам тыя, хто самі служаць, каб мы як мага хутчэй вярнулі 200-метровую буферную зону ў 200-метровай паласе, дзе гэта патрэбна для эфектыўных дзеянняў дзяржаўных службаў ля мяжы. Супольна з міністрам абароны і міністрам унутраных спраў і разам з усім урадам прымем такую пастанову ў пачатку наступнага тыдня», - сказаў Туск.

Таксама паліцэйскія сілы будуць больш актыўна задзейнічацца на адрэзках, дзе адбываюцца спробы масавых прарываў. Туск падкрэсліў, што няма ніякіх змен, што агрэсія мігрантаў з'яўляецца невыпадковай і нарастае. З ягоных слоў, гэта метады гібрыднай вайны, накіраваныя на дэстабілізацыю Польшчы і Еўропы.

«Войска — найболей прадстаўленае фармаванне: 5,5 тысяч жаўнераў. Учора на пастанову генеральнага камандуючага тыпамі Узброеных сіл чарговыя ўзводы былі накіраваныя з найболей дасведчаных падраздзяленняў, найболей дасведчаныя камандасы 6-й паветрана-дэсантнай брыгады, 25-й брыгады паветранай кавалерыі, былі задзейнічаныя дадатковыя сродкі», - сказаў Касіняк-Камыш.

Сёння на мяжу пасля інцыдэнту з раненнем польскага жаўнера прыбыў прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск, кіраўнікі Мінабароны і МУСіА Уладзіслаў Касіняк-Камыш і Томаш Сяманяк.

Нагадаем, 200-метровая зона дзейнічала ў 2021-2022 гадах. Яна была ўсталяваная на фоне міграцыйнага ціску на мяжы. Доступ у яе староннім асобам быў забаронены.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках