Афіцэр СБУ: Пуцін шукае спосаб пачаць перамовы
7- 29.05.2024, 12:03
- 11,030
Кіраўнік Крамля прагаварыўся.
Уладзімір Пуцін 28 траўня выдаў чарговую казку, у якой УСУ «правакавалі і падманвалі нас на Данбасе», і прыстрашыў Украіну стварэннем зоны бяспекі праз тое, што ўкраінскія вайскоўцы «лезуць на Белгарад і іншыя тэрыторыі», хаця іх папярэджвалі гэтага не рабіць. Цікава, што пры гэтым крамлёўскі дыктатар пазбягаў згадак, чаму УСУ абстрэльваюць расейскія аб'екты.
Экс-супрацоўнік СБУ Іван Ступак распавёў «24 каналу», што Уладзіміру Пуціну не хочацца паказваць прычынна-выніковую сувязь гэтых падзеяў. Значна цікавей - паказаць пэўныя вынікі.
Спроба раскалоць уладу ва Украіне
Іван Ступак адзначыў, што ў расейцаў такі вялікі кіраўнік і геастратэг, аднак яго ўвесь час усё падманваюць.
«А Пуцін яшчэ не стаміўся падманвацца? «Абвялі вакол пальца нас, падманулі». Усе яго падманваюць. Гэта пытанне найперш да расейскіх грамадзян. А асноўная мэта гэтай прамовы - паказаць, што яны адзіныя выконвалі абяцанні, а ўсе астатнія іх падманвалі - і Кіеў, і Брусэль, і Вашынгтон», - сказаў экс-супрацоўнік СБУ.
На яго думку, гэта безумоўная спроба раскалоць нават не ўкраінскае грамадства, а ўкраінскую ўладу. Бо Пуцін менавіта на гэтай пляцоўцы заявіў, што не бачыць перспектыў размовы з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім, бо ён ужо «нелегітымны».
Аднак ёсць старшыня Вярхоўнай Рады Руслан Стэфанчук, з якім можна весці перамовы.
«Я гэта расцэньваю не як спробу пачаць мірныя перамовы, хаця такая сітуацыя ў Расеі прагаворваецца, а спробу раскалоць уладу, каб прэзідэнт Зяленскі пачаў з недаверам ставіцца да старшыні Вярхоўнай Рады Украіны, падазраваць яго ў прэзідэнцкіх амбіцыях, у амбіцыях захапіць уладу ў краіне. То бок, усё так, як любяць гэта расейцы», – падсумаваў Іван Ступак.