Reuters: Нямеччына і Чэхія нанеслі балючы ўдар па Расеі
10- 29.05.2024, 21:03
- 38,212
У ЕЗ пачалася энэргетычная рэвалюцыя.
У Еўразвязе запатрабуюць правядзення перамоў аб адмове ад расейскіх крыніц энэргіі, што засталіся. На гэтым намагаюць Нямеччына і Чэхія.
Выданне Reuters піша, што Масква скараціла экспарт газу ў Еўропу пасля ўварвання на Украіну ў 2022 годзе, а выбух знішчыў газаправод "Паўночны струмень", па якім Расея пастаўляла газ у Нямеччыну.
ЕЗ хутка замяніў расейскае паліва аднаўляльнымі крыніцамі энэргіі і вялікай колькасцю газу ад іншых пастаўшчыкоў, але ў 2023 годзе блок па-ранейшаму атрымліваў 15% газу з Расеі.
Са звестак аналітычнай кампаніі Kpler, летась Расея адправіла ў парты ЕЗ больш за 15,6 мільёна метрычных тон расейскага звадкаванага прыроднага газу, што на 37,7% больш, чым у 2021 годзе, за год да ўварвання Расеі на Украіну.
Бэрлін і Прага выступяць з гэтым заклікам на сустрэчы міністраў энэргетыкі краін ЕЗ у Брусэлі ў чацвер, 30 траўня. Згодна з дакументам, міністры маюць намер абмеркаваць перашкоды, з якімі яны сутыкаюцца на шляху паступовай адмовы ад імпарту расейскіх энэрганосьбітаў. Чальцы ЕЗ, у тым ліку Аўстрыя і Вугоршчына, па-ранейшаму ў значнай ступені залежаць ад расейскага газу.
Брусэль паставіў мэту скончыць з залежнасцю ЕЗ ад расейскіх энерганосьбітаў да 2027 года.