26 снежня 2024, Чацвер, 15:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі «Легмаш» працуе на расейскую вайсковую прамысловасць

13
Беларускі «Легмаш» працуе на расейскую вайсковую прамысловасць
ФОТА: BELTA

Цывільнае прадпрыемства зараз абслугоўвае акупантаў.

Альянс расследавальнікаў Беларусі звярнуў увагу на тое, што на цывільным прадпрыемстве Аляксандру Лукашэнку рабіў даклад старшыня Дзяржкамваенпрама Дзмітрый Пантус.

Прыгледзеўшыся да прадукцыі, якую дэманстравалі Аляксандру Лукашэнку, мы змаглі прачытаць таварны код наменклатуры і наймення. Гэта тармазныя кольцы вялікія, малыя і падціскныя для вырабу 9М22У: 9М22У.02.001 9М22У.02.003 9М22У.01.019.

Пад гэтай абрэвіятурай хаваецца асноўны набой для РСЗА "Град".

Такім чынам, мы маем справу з цывільным прадпрыемствам «Завод «Легмаш», які працуе на расейскую вайсковую прамысловасць і вайну супраць Украіны.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках