Вядомы расейскі шоўмэн атрымаў апёк твару на вайне ва Украіне
16- 29.05.2024, 14:58
- 16,588
Экс-удзельнік праекту «Дом-2» ваяваў супраць украінскага народа.
Экс-удзельнік тэлевізійнага расейскага праекта «Дом-2» Цімур Нурыдзінаў раней папоўніў шэрагі Узброеных сіл Расеі і адправіўся на вайну ва Украіну. Днямі каля яго ўзарваўся набой, у выніку чаго ён атрымаў апёк твару.
Як ён расказаў у каментары прапагандыстам, на фронце ён правёў блізу паўгода. Аднак пасля ранення яго шпіталізавалі. Вяртацца на вайну ён не плануе, піша УНІАН.
«Адбыўся выбух даслоўна за метр, на ўзроўні галавы. Добра, што побач былі браняваныя дзверы ад КамАЗа. Яна пагасіла асноўную ўдарную хвалю і сабралі абломкі. А мяне проста полымем апякло», - успомніў акупант.
Варта адзначыць, што ў генацыдзе ўкраінскага народа зараз удзельнічае і ягоны айчым. Зрэшты, мужчына першым пайшоў на ўгоду з д'яблам, а затым і залучыў і свайго айчыма, які на той момант жыў і працаваў у Кітаі.
Вядома, што Нурыдзінаў прайшоў навучанне на аператара БПЛА. Адтуль акупанта накіравалі на Саледарскі кірунак. Цяпер ён вярнуўся ў Расею.