У аэрапорце Вільні прызямліўся самалёт з Беларусі
22- 29.05.2024, 16:03
- 34,610
Нягледзячы на закрытую паветраную прастору.
У Літву прыляцеў невялікі спартовы самалёт з Беларусі (рэгістрацыйны нумар EW-535SL). Як паведамляе 15min.lt, ён прызямліўся ў аэрапорце Вільні раніцай у аўторак. Перад гэтым быў атрыманы дазвол на пасадку.
З агульнадаступных звестак бачна, што самалёт належыць прыватнаму аэрадрому пад Менскам. Літоўскі бок паведаміў, што самалётам кіравала прыватная асоба. Яго і пасажыраў праверылі ў адпаведнасці са спісамі санкцый ЕЗ. Толькі пасля гэтай працэдуры самалёту дазволілі прызямліцца ў Вільні.
Еўрапейскія краіны закрылі сваю паветраную прастору для беларускіх перавозчыкаў пасля інцыдэнту з самалётам Ryanair у 2021 годзе.