26 снежня 2024, Чацвер, 16:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: Крэмль закручвае фінансавы вентыль для Лукашэнкі

3
Палітолаг: Крэмль закручвае фінансавы вентыль для Лукашэнкі

Пуцін атрымаў яшчэ адзін інструмент ціску на беларускага дыктатара.

Рэжым Лукашэнкі цягне з выплатай пазык за свае даўно пратэрмінаваныя еўрааблігацыі. Блізкі да расейскіх сілавікоў Telegram-канал «ВЧК-ОГПУ» пісаў, што расейскі бізнэс лабіюе ціск на Лукашэнку, каб той вярнуў грошы.

Тэма еўрабондаў магла ўзнімацца на сустрэчы двух дыктатараў у Менску. Ці будзе Крэмль ціснуць на Лукашэнку, каб ён выплаціў гэтыя грошы?

Пра гэта сайт Charter97.org паразмаўляў з беларускім палітолагам Анатолем Котавым:

- Фармальна еўрабонды - камерцыйная гісторыя. Пачнём з таго, што беларускія еўрааблігацыі куплялі расейскія кампаніі. Многія рабілі гэта без указкі з Крамля, бо на гэтым можна было дастаткова нядрэнна зарабіць.

З улікам паказчыкаў Беларусі на міжнародным фінансавым рынку, даходнасць за еўрабонды краіны на 1-2% вышэйшая, чым за еўрааблігацыі іншых дзяржаў або камерцыйных кампаній. Гэта была дастаткова прывабная схема.

Але асноўнымі пакупнікамі, так ці інакш, сталі камерцыйныя кампаніі, а часам наўпрост афіляваныя з расейскай дзяржавай. Проста таму, што ім сказалі, маўляў, трэба дапамагчы Аляксандру Рыгоравічу, калі ліміты крэдытавання з расейскага бюджэту наўпрост былі вычарпаныя.

З аднаго боку еўрабонды - гісторыя камерцыйная, а з другога боку - гісторыя выратавання, латання дзірак бюджэту Лукашэнкі.

Цяпер я бачу, што фармальна Крэмль не забараняе кампаніям прыкладаць намаганні для вяртання сваіх грошай. Першыя разборы на нацыянальным узроўні ўжо праведзеныя, усе скончыліся на карысць расейскіх інвестараў. Толькі вось беларускі Мінфін грошай нікому не выплачвае.

Думаю, што тут Крэмль будзе гуляцца з Лукашэнкам, кажучы аб тым, што "гэта ж камерцыйныя кампаніі". Яны маюць права бараніць свае інтарэсы. Расейская дзяржава не мае права забараніць сваім жа буйным кампаніям бараніць свае інтарэсы.

Запазычанасць будзе мець характар таго інструмента, якім Крэмль зможа ціснуць на Лукашэнку, але непасрэдна да гэтага не маючы дачынення. Добрай воляй заўсёды можа стаць тое, што Крэмль нейкім чынам кампенсуе страты са свайго ўласнага бюджэту, але гэта напраўду такая “морква”, якой будуць таварыша Лукашэнку прывабліваць. Фінансавы вентыль закручваецца.

Паўтару, перашкаджаць сваім кампаніям ісці да канца Крэмль не будзе. Гэта прыгожая прылада не зусім прамога ціску на Лукашэнку, але вельмі эфектыўная. Бо некалькі мільярдаў даляраў на дарозе не валяюцца.

- Ці можа справа дайсці да Лонданскага трацейскага суда, як пагражаюць бізнэсоўцы?

- Так, дайсці справе туды Крэмль і не будзе перашкаджаць. У беларускага рэжыму ж няма аргументаў супраць. Яны не выплачваюць грошы ў прынцыпе. І тут пастанова дастаткова відавочная. Як толькі яна будзе вынесеная, то ў руках у Крамля інструмент ціску на Лукашэнку.

- Калі рэжым саступіць у гэтай справе, ці будзе ён выплачваць кампенсацыю або пачнуцца арышты маёмасці?

- Арыштоўваць за мяжой практычна няма чаго.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках