«У камплекце - дыплом ад завода»: у Менск прывезлі Xiaomi SU7
10- 29.05.2024, 17:19
- 7,940
З першай, лімітаванай, партыі.
У Менск прывезлі, відавочна, першы Xiaomi SU7. Прынамсі, прадстаўнікі гэтага аўтахаўса ў размове з Onlíner пацвердзілі тое, што ім удалося апярэдзіць канкурэнтаў. Менавіта гэты SU7 цікавы яшчэ і тым, што ён з самай першай, лімітаванай, партыі завода.
З "шыльдачкамі" Founders Edition з канвеера выехалі, мяркуючы з інфармацыі з сеткі, 5 тысяч аўто. У Менску апынулася адна з іх. Так што разам з аўтамабілем уладальніку дастанецца дыплом ад завода, які пацвярджае асаблівы статус.
«SU7 Max поўны прывад, на кожнай восі па рухавіку. Іх сумарная магутнасць - 673 л. с., максімальная хуткасць - 265 км/г, а разгон да 100 км/г займае 2,78 секунды. Гэтая машына хутчэй Tesla Model S і Porsche Taycan Turbo. Пнеўмападвеска», - гаворыцца ў аб'яве аб продажы аўто».
Кошт электракара - $ 58 000 у эквіваленце.