26 снежня 2024, Чацвер, 15:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь прыйшла цёплая няўстойлівая паветраная маса

У Беларусь прыйшла цёплая няўстойлівая паветраная маса

Прагноз надвор'я на 30 траўня - 1 чэрвеня.

30 траўня варункі надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць цёплая няўстойлівая паветраная маса. Чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы па паўднёвым усходзе, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы.

У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, удзень усходні, паўднёва-ўсходні сярэдні, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўночы +11..+17°С, максімальная ўдзень +22..+28°С. Атмасферны ціск будзе слаба падаць.

31 траўня-1 чэрвеня захаваецца ўплыў цёплай няўстойлівай паветранай масы.

Уначы пераменная воблачнасць, удзень воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы.

Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні, усходні сярэдні, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўночы +10..+15°С, удзень 31 траўня +20..+27°С, 1 чэрвеня +22..+28°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках