У Камянецкім раёне ў полі знайшлі астанкі расстралянага чалавека
11- 29.05.2024, 19:52
- 13,356
Раней на месцы выяўлення пахавання размяшчаўся хутар.
Жыхар Камянецкага раёна, працуючы ў полі, знайшоў астанкі расстралянага і пахаванага чалавека, расказалі ў Дзяржаўным камітэце судовых экспэртыз.
Паблізу вёскі Радзевічы вясковец, працуючы ў полі, знайшоў касцяныя астанкі чалавека, а побач - патроны, гільзы і фрагменты асабістых рэчаў. Мужчына паведаміў аб знаходцы ў міліцыю.
У рамках расследавання былі прызначаныя медыка-крыміналістычная і балістычная экспертызы, якія засведчылі, што даўнасць пахавання касцяных астанкаў складае блізу 70—80 гадоў. Належаць яны аднаму чалавеку.
Знойдзеныя на месцы 48 вінтовачных патронаў былі вырабленыя завадскім спосабам для ручной наразной агнястрэльнай зброі. Іх выкарыстоўвалі пры страляніне з вінтоўкі Мосіна, кулямётаў Дзегцярова і Калашнікава. За мінулыя гады ўсе патроны моцна саржавелі.
Мясцовыя жыхары расказалі, што раней на месцы выяўлення пахавання размяшчаўся хутар.