Двубой Вусіка і Ф'юры перанеслі
- 29.05.2024, 20:03
- 5,812
Калі будзе рэванш.
Амаль два тыдні таму і ўпершыню за чвэрць стагоддзя ў цяжкай вазе з'явіўся абсалютны чэмпіён.
Справядліва ім стаў Аляксандр Вусік. А прыхільнікі боксу замерлі ў чаканні кастрычніцкага матчу-рэваншу.
Статыстыка на гэты момант у баксёраў наступная. Вусік – 22 перамогі, 14 накаўтаў і ніводнай паразы. Ф'юры – 34 перамогі, 1 нічыя і 1 параза.
Аднак у сераду, 29 траўня, стала вядома, што бой перанясуць.
Пра гэта паведаміў старшыня Галоўнай управы забаваў Саудаўскай Аравіі Туркі Аль аш-Шэйх на старонцы ў Х.
Так, абсалютны чэмпіён свету ў суперцяжкай вазе ўкраінец Аляксандр Вусік і экс-чэмпіён свету ў гэтай жа вазе брытанец Тайсан Ф'юры выйдуць на рынг у снежні.
«Матч-рэванш… запланаваны на 21 снежня 2024 года ў рамках Riyadh Season… Свет зноў убачыць яшчэ адзін гістарычны паядынак... Наша служэнне прыхільнікам боксу прадаўжаецца», – напісаў Аль аш-Шэйх.
І выказаў надзею, што гэты бокс спадабаецца заўзятарам.