Пакупнік жорстка забіў самагонніка ў Смаргонскім раёне
17- 29.05.2024, 21:27
- 20,484
Трагедыя адбылася 28 траўня.
У Смаргоні міліцыя раскрыла жорсткае забойства мясцовага жыхара, паведаміў тэлеграм-канал «102.Нёман» УУС Гарадзенскага аблвыканкама.
Праваахоўнікі паведамілі, што труп забітага 56-гадовага мужчыны быў знойдзены ў прыгарадзе Смаргоні ў жылым доме. У міліцыі вызначылі, што загінулы быў самагоннікам.
Трагедыя адбылася 28 траўня. Міліцыя апублікавала фота з месца злачынства, на якім паказаная кухня, на якой – вялікая колькасць крыві загінулага.
Па гарачых слядах аператыўнікі затрымалі падазраванага ў забойстве. Гэта 33-гадовы мясцовы жыхар. Вызначана, што канфлікт паміж падазраваным і самагоннікам адбыўся праз завінавачанасць апошняга за папярэдне прададзеную самагонку. Вінаваты жорстка забіў прадаўца.