27 лiпеня 2024, Субота, 15:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктара Ганчарэнку звольнілі з расейскага «Урала»

7
Віктара Ганчарэнку звольнілі з расейскага «Урала»
ВІКТАР ГАНЧАРАНКА

Каманда беларускага футбольнага трэнера на мяжы вылету з Прэм'ер-лігі.

Расейскі футбольны клуб «Урал» з Екацярынбурга абвясціў аб расстанні з беларускім трэнерам Віктарам Ганчарэнкам пасля першага стыкавага матчу з «Акронам».

«Мы дзякуем Віктару Міхайлавічу за амаль два гады, праведзеныя ў Екацярынбурзе. Але са шкадаваннем канстатуем: выканаць задачу на першы стыкавы матч не ўдалося. Камандзе патрэбныя перамены», - заявіў прэзідэнт «Урала» Рыгор Іваноў.

«Урал» заняў у Прэм'ер-лізе 14-е месца. У выніку каманда патрапіла ў стыкавыя матчы за права застацца ў наймацнейшым дывізіёне. 29 траўня ў першай гульні клуб з Екацярынбурга саступіў дома «Акрону» з Тальяці — 0:2. Сустрэча ў адказ пройдзе 1 чэрвеня.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках