27 лiпеня 2024, Субота, 15:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аэрадром «Энгельс» знішчаць дарэшты: эксперт адзначыў прыкметы блізкай пастаўкі F-16 ва Украіну

7
Аэрадром «Энгельс» знішчаць дарэшты: эксперт адзначыў прыкметы блізкай пастаўкі F-16 ва Украіну

Палкоўнік УСУ падаў драбніцы.

Украіна мае патрэбу ў павелічэнні паставак вялікіх аб'ёмаў далёкай зброі і дазволу ад партнёраў наносіць удары прынамсі па пэўнай дзялянцы тэрыторыі РФ, каб спыніць ворага і мець магчымасць для яго адкідвання. З'яўленне самалётаў F-16 у паветранай прасторы Украіны здольнае прыспешыць гэты працэс.

Такое меркаванне ў каментары "24 Каналу" выказаў вайсковы эксперт, палкоўнік запасу УСУ Пятро Чэрнік.

Пры гэтым ён растлумачыў, чаму чакае блізкага паступлення ва Украіну заходняй авіяцыі, а таксама ацаніў перспектывы нарошчвання ўзброенага патэнцыялу УСУ на працягу найбліжэйшых месяцаў.

Ці атрымае Украіна дазвол на ўдары па тэрыторыі РФ

Надоечы ў матэрыяле амэрыканскага выдання The Washington Post гаварылася аб тым, што прэзідэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі Джозэф Байдэн разглядае магчымасць дазволіць Украіне біць па тэрыторыі Расеі заходняй зброяй малой далёкасці. На думку Чэрніка, такім чынам Вашынгтон можа адказаць Пекіну на пастаўкі зброі Маскве. Таксама такім чынам можна спыніць пасоўванне войска акупантаў.

«Пытанне толькі, якія ракеты нам дазволяць ужываць. Нам патрэбныя ракеты ATACMS далёкасцю 165 кіламэтраў», — перакананы Чэрнік.

Таксама ён адзначыў, што пазіцыі УС РФ, месца збору тэхнікі і асабовага складу знаходзяцца за 60-70 км ад лініі размежавання, таму дастаць тылы артылерыяй амаль немагчыма.

Калі Украіна зможа атрымаць знішчальнікі F-16

Каментуючы заяву экс-прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, паводле якой ён разбамбаваў бы Маскву, калі б РФ пачала ўварванне ва Украіну за часам ягонага прэзідэнцтва, Чэрнік адзначыў, што апанент дзейнага кіраўніка Белага дома мае нюх на палітычнае паветра і ўжо пачынае разумець, што каб па-сапраўднаму перамагаць, трэба мяняць рыторыку, або ён мог проста спраўджваць, як ягоны электарат будзе рэагаваць на гэта.

У той жа час палкоўнік запасу УСУ сказаў далей, што заклікі дазволіць біць па тэрыторыі Расеі заходняй зброяй ўжо нарастаюць у ЗША.

«Назіраюцца некаторыя пасіўныя прыкметы, што F-16 маюць з'явіцца ва Украіне. Так, швэды абвясцілі аб велізарным пакеце дапамогі, дзе з'явіліся два ўнікальныя класы зброі: Saab 340 – станцыя радыётэхнічнай выведкі і ракеты Rb 99. Да таго ж F-16 могуць браць на борт ракету AGM-158 JASSM – адлегласцю да 900 кіламэтраў. І гэта сапраўды можа быць пераваротам, нават аэрадром у Энгельсе можна будзе ператварыць у попел», — перакананы Чэрнік.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках