27 лiпеня 2024, Субота, 15:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Некалькі секцый Крымскага моста ўпадуць у мора»

6
«Некалькі секцый Крымскага моста ўпадуць у мора»

Палкоўнік УСУ расказаў, як можна атакаваць ключавы для расейцаў аб'ект.

Украінская выведка атакавала расейскія катары «Тунец», якія ахоўвалі Крымскі мост. Марскія дроны «Магура V5» ударылі па катарах захопнікаў у раёне пасёлка Чарнаморскае Еўпаторыйскага раёна.

Наколькі гэта складаная аперацыя? Пра гэта сайт Charter97.org спытаў украінскага ваеннага аналітыка, палкоўніка запасу Узброеных сіл Украіны Пятра Чэрніка:

- Гэта лінейная аперацыя, у ёй няма нічога асаблівага. Атакаваны караблі не баявога парадку, а суправаджэння. У аперацыі магло ўдзельнічаць да 10 чалавек дэсанта з адпаведным стралковым узбраеннем. Такой зброяй можна падбіваць гэтыя марскія сістэмы.

Гэта пытанне прэстыжу: Украіна, якая не мае флоту, наносіць сур'ёзныя і балючыя ўдары па Чарнаморскім флоце РФ. Але нават калі патоне апошняя «бляшанка» расейскага флоту ў Азоўскім і Чорным моры, то мы ж разумеем, што зыход вайны ўсё адно будзе вызначацца на сушы.

Неабходна падрываць імідж расейскай дзяржавы як «вялікай марской дзяржавы». Гэта будзе мець сур'ёзныя наступствы ў частцы таго ж закупу зброі ў расейцаў. Напрыклад, індусы ў свой час распрацоўвалі праект малых ракетных караблёў разам з расейцамі. Не сумняваюся, што зараз яны яго дакладна перагледзяць. У стратэгічнай перспектыве гэта панізіць валютныя паступленні ў РФ.

Дадам, што вельмі добра, што менавіта ў гэтым пункце УСУ спрабуюць, як гэтыя беспілотныя сістэмы могуць працаваць. Але памятаем, што атакаваць Крымскі мост вельмі няпроста, бо там ёсць бонавыя загароды - цыстэрны праз увесь пярэсмык у злучэнні Чорнага і Азоўскага мораў, таксама падводныя і надводныя сеткі. Але спрабаваць трэба. Агулам гэта лінейная баявая праца.

- Наколькі зараз ахова Крымскага моста ўразлівая?

- З пункту гледжання зэнітна-ракетнага прыкрыцця, Крымскі мост - самы шчыльны на Зямлі, ён абаронены лепш, чым Масква. Па ім трэба і можна біць, але толькі велізарнай колькасцю ракет: 50-60 ATACMS, 30-40 Storm Shadow, не меней 50 беспілотнікамі, якія возьмуць на сябе супрацьпаветраную абарону.

Па ім трэба біць гарантавана, каб некалькі секцый на некалькі сотняў метраў упалі ў ваду. Тады яго не змогуць адрамантаваць. Узяць на прыцэл усе баржы, якія будуць рухацца на рамонт.

Але такая аперацыя магчыма толькі тады, калі запасы ракет ATACMS будуць складаць некалькі сотняў. Цяпер жа гаворка ідзе пра дзясяткі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках