27 лiпеня 2024, Субота, 15:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Танкі і пяхота РФ пайшлі на штурм мікрараёна Новы ў Часавым Яры

5
Танкі і пяхота РФ пайшлі на штурм мікрараёна Новы ў Часавым Яры

Сітуацыя абвостраная.

Расейскія акупанты працягваюць актыўныя дзеянні на фронце, у тым ліку і на Данбасе. Зараз супраціўнік спрабуе штурмаваць мікрараён Новы ў горадзе Часаў Яр. Больш падрабязна пра гэта распавёў начальнік прэс-службы 26-й артылерыйскай брыгады імя генерал-харунжага Рамана Дашкевіча Алег Калашнікаў у эфіры "Еспрессо.TV".

Паводле ягоных слоў, супраціўнік жадае рушыць наперад у Данецкай вобласці і ўзяць пад свой кантроль новыя тэрыторыі, аднак наўзамен ён толькі страчвае значную колькасць тэхнікі і асабовага складу.

«Вораг спрабуе штурмаваць сам Часаў Яр. Гэта там, дзе мікрараён Новы. Таксама ўзмацняе штурмавыя дзеянні - гэты кірунак Іванаўскі, Багданаўка, Калінаўка і не пакідае без сваёй увагі Кляшчэеўку, Андрэеўку. Расейцы ўжо выкарыстоўваюць не толькі пяхотныя падраздзяленні, а ўсё часцей уключаюць механізаваны складнік - гэта танкі і баявыя браняваныя машыны. Супраціўнік пачаў больш інтэнсіўна выкарыстоўваць артылерыйскі складнік», — заявіў Алег Калашнікаў.

Асобна прадстаўнік 26-й артбрыгады дадаў, што сітуацыю сапраўды можна назваць напружанай і УС РФ увесь час спрабуюць ажыццяўляць наступальныя дзеянні, тым самым ужываючы ўсё ўзбраенне, якое ў іх ёсць у наяўнасці.

Украінскія абаронцы пры гэтым таксама актыўна дзейнічаюць - супраціўніку не ўдаецца прарваць абарону.

«Трэба адзначыць, што мы дастаткова добра знішчаем ворага. Расейцы страчваюць значную колькасць тэхнікі і асабовага складу», - падсумаваў Алег Калашнікаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках