27 лiпеня 2024, Субота, 15:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ASTRA: Уначы Украіна магла знішчыць да сямі расейскіх караблёў

9
ASTRA: Уначы Украіна магла знішчыць да сямі расейскіх караблёў

Рэкордны ўдар.

У выніку ўдараў па часова акупаванай Керчы ўночы ў чацвер, 30 траўня, Украіна магла знішчыць да сямі варожых караблёў, паведамляе расейскі Telegram-канал ASTRA.

Са звестак ASTRA, падчас нападу ў Крыме былі пашкоджаныя або знішчаныя пяць катараў і два паромы расейцаў.

Адзначаецца, што пашкоджанні атрымалі паромы "Канро Трэйдар" і "Авангард". Апошні праз пашкоджанні сеў на мель, сцвярджаюць крыніцы ASTRA ў экстраных службах акупаванай паўвыспы.

Telegram-канал піша, што на пароме “Канро Трэйдар” раненні атрымаў адзін з чальцоў экіпажа, яму зараз робяць аперацыю. У той жа час на "Авангардзе" пацярпелі чатыры чалавекі, у тым ліку двое 19-гадовых практыкантаў.

Акрамя таго, пашкоджанні атрымалі чатыры транспартна-дэсантныя катары КС 701, аб знішчэнні двух з якіх ужо паведамілі ў Галоўнай управе выведкі Мінабароны Украіны. Яшчэ два паромы былі пашкоджаныя ад абломкаў збітых ракет.

Раней Telegram-канал ASTRA заявіў, што ў выніку атакі Сіл абароны Украіны ў Крыме таксама затануў расейскі лоцманскі катар "Мара".

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках