27 лiпеня 2024, Субота, 15:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жанчына ў Чэхіі падчас шпацыру знайшла скарб з тысячамі сярэбраных манет

8
Жанчына ў Чэхіі падчас шпацыру знайшла скарб з тысячамі сярэбраных манет
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Такія адкрыцці здараюцца раз на дзесяць гадоў.

У Чэхіі жанчына ў горадзе Кутна-Гара выйшла на шпацыр і знайшла сярэднявечны скарб з манетамі. Пра гэта паведаміў Інстытут археалогіі Чэшскай акадэміі навук (ARUP).

Са звестак навукоўцаў, скарб складаўся з больш як 2,1 тысячы срэбных манет, вырабленых паміж 1085 і 1107 гадамі. Экспэрты мяркуюць, што яны былі вырабленыя ў Празе і перавезеныя потым у Багемію. Са слоў археолагаў, падобныя адкрыцці здараюцца раз на дзесяць гадоў.

«Манеты былі вырабленыя са сплаву, які, апроч срэбра, утрымлівае прымешку медзі і свінцу. Вызначэнне канкрэтнага складу дапаможа вызначыць паходжанне срэбра», - заявілі навукоўцы.

Археолаг Філіп Велімскі адзначыў, што скарбы былі схаваныя ў часы палітычнай нестабільнасці ў сярэднявечнай Чэхіі. Манеты захоўваліся ў керамічным кантэйнеры, які з гадамі разбурыўся. Бітвы ў той гістарычны перыяд былі звычайнай з'явай, і ў кантэйнеры маглі быць сродкі "для выплаты заробку або ваенных трафеяў". Са слоў экспэрта, кошт гэтых манет у той час быў фантастычны.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках