1 верасня 2024, Нядзеля, 1:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Politico: Шольц дазволіў Украіне біць нямецкай зброяй па Расеі

17
Politico: Шольц дазволіў Украіне біць нямецкай зброяй па Расеі

Яго мог пераканаць Макрон.

Канцлер Нямеччыны Олаф Шольц падтрымаў ідэю дазволіць Украіне выкарыстоўваць заходнюю зброю для ўдараў па тэрыторыі Расеі, распавяла Politico дасведчаная крыніца.

Шольц змяніў сваю пазіцыю цягам апошніх некалькіх дзён. Яшчэ 28 траўня канцлер ФРГ заяўляў, што не бачыць падстаў для пашырэння зоны дзеяння заходняй зброі ва ўкраінскім канфлікце. Ён нагадаў, што з паставак нямецкай зброі Кіеву існуюць "дакладныя правілы, якія былі ўзгодненыя з Украінай і якія працуюць".

Шольц называў мэтай сваёй палітыкі ў дачыненні да ваеннага канфлікту ва Украіне "не дапусціць, каб ён перарос у вельмі вялікую вайну".

Пасля гэтага ён сустрэўся з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам, які пераконваў Шольца дазволіць наносіць удары заходняй зброяй па расейскіх вайсковых базах на тэрыторыі Расеі. Тады канцлер заявіў, што Украіна можа выкарыстоўваць пастаўленае ёй узбраенне "ў рамках міжнароднага права". Гэта дапускае яго ўжыванне супраць агрэсара, якім з'яўляецца Расея, адзначае Politico.

У гэты ж дзень прэс-сакратар Шольца Штэфан Хебештрайт удакладніў пазіцыю Шольца. Ён адзначыў, што "абарончыя дзеянні Украіны не абмяжоўваюцца яе ўласнай тэрыторыяй, але [могуць] таксама распаўсюджвацца на тэрыторыю Расеі". Пры гэтым Хебештрайт падкрэсліў, што не можа раскрыць дакладныя дамоўленасці з Кіевам аб выкарыстанні нямецкай зброі, паколькі яны з'яўляюцца канфідэнцыйнымі.

Таксама, са слоў прэс-сакратара Шольца, заява канцлера аб «кансэнсусе» з Украінай з нагоды адмовы ад удараў па расейскай тэрыторыі, зробленая ў лютым мінулага года, была “канстатацыяй фактаў”, якія былі дакладныя на той момант, але не абавязкова выкарыстаныя ў будучыні.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках