27 лiпеня 2024, Субота, 15:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашысты адправілі ў турму сталініста

Лукашысты адправілі ў турму сталініста

Ён ледзь не памёр у турме.

Некалькі месяцаў таму стала вядома, што супраць сталініста Мікалая Петрушэнкі распачалі адміністрацыйную, палітычна матываваную справу — яго абвінавачвалі ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў.

На старонцы былога дэпутата Вярхоўнага С авета СССР знайшлі спасылку на старонку, якая ў момант размяшчэння не была прызнанай экстрэмісцкай. Тады ён у сацыяльных сетках упэўнена пісаў, што справа разваліцца і нічога яму не будзе. Але калі ў краіне "часам не да законаў"... Пасля першага суда Петрушэнку адправілі дадому, а справу на дапрацоўку. І справа была дапрацаваная.

У выніку пару тыдняў таму Петрушэнку асудзілі на 10 дзён адміністрацыйнага арышту. Паводле інфармацыі orsha.eu, на сёмы дзень у зняволенні праз дрэнныя ўмовы ўтрымання ў Петрушэнкі адкрылася прабадная язва. Петрушэнку паспелі даставіць у лякарню і выратаваць яго жыццё.

Мікалай Петрушэнка - былы дэпутат Вярхоўнага Савета СССР, які, пайшоўшы на пенсію, пасяліўся ў Коханаве. Хаця Пертушэнка шмат гадоў быў сябрам апазіцыйнай партыі «Справядлівы свет», у 2020 годзе ён падтрымаў уладу. Мала таго, што падтрымаў, - прозвішча Петрушэнкі можна было знайсці ў злітых базах даносаў МУС і КДБ. Ён спрабаваў падставіць пад палітычныя рэпрэсіі ўдзельнікаў пратэстаў і нават даносіў на сайт orsha.eu.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках