27 лiпеня 2024, Субота, 15:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Макрон запатрабаваў ад Канады зняцця санкцый з расейскага тытана

9
Reuters: Макрон запатрабаваў ад Канады зняцця санкцый з расейскага тытана
ЭМАНУЭЛЬ МАКРОН

Дзеля Airbus.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон асабіста ўмяшаўся, каб пераканаць прэм'ер-міністра Канады Джасціна Трудо аслабіць санкцыі супраць Расеі.

Размова ідзе аб вызваленні Airbus і іншых аэракасмічных кампаній ад санкцый у дачыненні да расейскага тытана, зазначаецца ў матэрыяле Reuters.

Крыніца, блізкая да французскага лідара, паведаміла, што Макрон прыклаў «значныя намаганні», каб пераканаць Трудо даць вызваленне еўрапейскім кампаніям.

«Шмат паведамленняў было перададзенае на ўсіх узроўнях», - дадала крыніца, маючы на ўвазе шырокі дыпламатычны і прамысловы ціск.

Як гаворыцца ў матэрыяле, Макрон узняў гэтую тэму ў размове з Трудо 29 сакавіка напярэдадні візіту французскага прэм'ер-міністра Габрыэля Аталя, які таксама закранаў гэтае пытанне, калі быў у Канадзе.

Расейская кампанія ВСМПО-АВІСМА, якая падтрымліваецца дзяржавай, гістарычна з'яўляецца найбуйнейшым вытворцам тытана аэракасмічнага класа.

Хоць Захад узмацніў жорсткасць санкцыі супраць Масквы, раней ён пазбягаў блакавання доступу да спецыяльных сплаваў ВСМПО, асцерагаючыся прычыніць шкоду сваёй аэракасмічнай прамысловасці.

Нечаканая пастанова Канады забараніць імпарт прадукцыі ВСМПО супала з другой гадавінай ўварвання Масквы ва Украіну і заспела авіякасмічную галіну знянацку. Канада не паведаміла, калі скончыцца тэрмін дзеяння льгот, але чалавек, знаёмы з планам, сказаў, што галіне далі тры гады.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках