1 верасня 2024, Нядзеля, 1:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абвешчаны РПЦ уваскрослым кітаец аказаўся параненым якутам

19
Абвешчаны РПЦ уваскрослым кітаец аказаўся параненым якутам
ДЗЮЛУСТАН ІВАНОЎ

Сюжэт пра «цудоўнае вяртанне з мёртвых» акупанта выйшаў на канале «Спас».

Удзельнік вайны з Украінай, пра «ўваскрэсенне» якога заявіў протаіерэй Арцемій Уладзіміраў, назваўшы яго «кітайцам», аказаўся якутам. Памочніца святара дала спасылку на ролік, дзе ёсць «усе адказы», пасля таго, як у СМІ ўзніклі пытанні да сказанага.

Сюжэт пра цудоўнае вяртанне з мёртвых 26-гадовага Дзюлустана Іванова выйшаў на канале «Спас». У ім гаварылася, што вайсковец перажыў клінічную смерць падчас аперацыі пасля ранення. Аднак калі сэрца Іванова спынілася, яму з'явіўся нейкі святы. Паводле словаў самога героя роліка, мужчына ў белай вопратцы сказаў: «Табе яшчэ рана» – і потым вайсковец ачуўся. Пасля таго, што адбылося, Іваноў прыняў хрышчэнне з імем Сяргей.

Менавіта на гэты сюжэт спасылаўся Уладзіміраў, калі апавядаў пра «кітайца», які атрымаў кулю на вайне з Украінай, якая «развярнула ўсе ягоныя вантробы», а потым «уваскрэс» і прыняў праваслаўе разам з усёй сям'ёй. «Яму з'явіўся свяціцель Лука Крымскі, яго вылечыў», – казаў святар.

Уладзіміраў таксама сцвярджаў, што гэты выпадак «не адзінкавы». «Колькі цяпер цудоўных сведчанняў Хрыстовай перамогі над смерцю, мне жонка дасылае шмат ваенных ролікаў», – адзначаў ён.

Раней паведамлялася пра нібыта цудадзейныя «свечкі абароны», якія выдалі мабілізаваным з Пермскага краю, каб тыя запальвалі іх у баі для «выгнання злых духаў» і выратавання ад куляў.

Пасля пачатку вайны з Украінай патрыярх Кірыл заклікаў расейцаў не баяцца паміраць на фронце, запэўніўшы, што «такая ахвяра змывае ўсе грахі». Ён правёў аналогіі з Ісусам і звярнуўся да ўсіх вайскоўцаў са словамі: «Хрыстос уваскрэс, і ўсе разам з ім уваскрэснем! І жыццё вечнае, а таму ідзіце смела». Сам патрыярх Кірыл ездзіць на браняваным аўтамабілі ў суправаджэнні супрацоўнікаў Федэральнай службы аховы (ФСТ).

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падчас паездкі на акупаваныя тэрыторыі Луганскай і Херсонскай абласцей у красавіку летась падараваў вайскоўцам групоўкі «Днепр» абраз «Спас Нерукатворны». Яго правезлі па ўсім фронце перад контрнаступам Украіны. Такую ж выяву Пуцін дарыў штабу Нацыянальнай гвардыі «Усход», а ў лютым сёлета перадаў яшчэ адзін спіс гэтага абраза галоўнаму камандаванню Паветрана-касмічных сілаў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках