1 верасня 2024, Нядзеля, 7:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дроны атакавалі аэрапорты ў Татарстане

7
Дроны атакавалі аэрапорты ў Татарстане

У Казані і Ніжнякамску ўведзены план «Дыван».

У Расеі раніцай 31 траўня паскардзіліся на атаку дронаў па Татарстане, з-за чаго ў некаторых буйных гарадах у тэрміновым парадку прыпынілі працу аэрапорты. Мясцовыя жыхары заявілі аб пралёце БПЛА і эвакуацыі работнікаў хімзаводаў пад гукі сірэн, перадае obozrevatel.com.

У сеціве яны апублікавалі відэа. Паводле звестак прапагандыстаў, рэгіён спрабавалі атакаваць два беспілотнікі.

Адзначаецца, што праз дронавую пагрозу быў уведзены план «Дыван» у аэрапортах Казані і Ніжнякамску: яны часова перасталі прымаць і адпраўляць самалёты.

«Адзін беспілотнік збіты над Татарстанам, паведамляюць відавочцы. Папярэдне, рэгіён спрабавалі атакаваць два дроны», – заявілі расейскія прапагандысты.

Тым часам жыхары Ніжнякамска паведамлялі, што з мясцовых хімпрадпрыемстваў пачалі тэрмінова эвакуаваць работнікаў. Як і ў Казані, у горадзе чулася сірэна паветранай трывогі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках